Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
*

„Супчыкі-пупчыкі,
Гоп-чыкі-чыкі-чыкі“.

Якое слаўнае прывітанне! Так сустракаюць каганецкіх на месцы акопаў. Дзяцюк без шапкі з русым чубам, кірпатым носам і гуллівымі вочкамі так вітае новых людзей. Ён кідае лапату ў жоўты пясок, пальцы рук і ног у яго растапыраны, як у малпы; ён выгінаецца, рукамі як-бы грае на невідочным гармоніку ды ўсё прыгаварвае:

„Супчыкі-пупчыкі,
Гоп-чыкі-чыкі-чыкі“.

Пры гэтым робіць пальцамі брыдкі знак. Спалоханая Іра туліцца да Левіна. З‘яўляецца вайсковец з крыкам:

— Дурака не валяй, а працуй, вось табе „супчыкі-пупчыкі“! — і вайсковец раптам ляснуў нагайкай хлапца па голым карку. Дзяцюк войкае, слёзы заліваюць яму вочы, і ён без ніводнага слова бярэцца за лапату.

Ніхто на гэта не зварочвае ўвагі. Навакол мітусня. Сотні людзей працуюць лапатамі, Дзесяткі возяць бярвенне з блізкага лесу. Туды і сюды ходзяць сапёры. Усё гэта на стаптаным жытнім полі. Дзе-ні-дзе яшчэ стаяць кусткі збожжа. Воддаль дыміцца паходная кухня. Недалёка ад акопаў рэчка, а на другім баку — вёска. Сонца ўжо стаіць нізка над лесам і сыпле ў рэчку жмуты іскраў. Кожны з каганецкіх бярэ з фурманак свае