Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

Усе кладуць свае рэчы на падрыхтаваныя фурманкі. Вайскоўцы ставяць неспадзяваных акопнікаў па чатыры ў рад, хлапцоў і дзяўчат уперамешку. У Левіна з аднаго боку парабчук Сакалоўскага, з другога — Іра. Складаюць спіс усіх сарака чалавек. Потым правяраюць:

— Вайда?

— Я!

— Левін?

— Я!

— …

— Сухадолец?

— Хто Сухадолец?

— Я… я… — бурчыць засопшыся парабчук Сакалоўскага. Ён толькі што прыбег з напоўненай торбачкой.

— А ты глядзі ў мяне, морда! — пагражае вайсковец. — Можа ўцячэш?

— Х-х-халера… — злосна шэпча парабчук.

Вайсковец адным позіркам, бравым і грозным, вывучае свой пярэсты атрад, выпучвае грудзі,