Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як не дасі, — супярэчыць старэйшы сын Шолама, Саламон Левін, — калі сям‘я наша вялікая.

— Іду! — кажа ён.

— Не пойдзеш! Ні за што не пойдзеш! Хіба ты ашалеў. Пабачым, хто з местачкоўцаў пойдзе. Ты-ж у мяне госць.

— Пайду! Там і гасцей прымаюць.

Маці плача і рыхтуе Саламону торбачку з харчамі.

— Вазьмі хоць боты мае і куртку, — супакойваецца бацька.

На вуліцы гурт хлапцоў і дзяўчат. Усе з торбачкамі. Жартуюць, гагочуць. На двары ў Сакалоўскага чакаюць сялянскія фурманкі і некалькі конных салдат. Парабчук Сакалоўскага таксама выбіраецца ў дарогу. Каля яго клапатліва тупаецца гаспадар.

— Во-во бачыш? І Левін тут. А ёлап гэты баіцца! Чуеш, Шлёмка, што ён мне сказаў? Хай, кажа, твой сын ідзе акопы капаць. Якое яму дзела да майго сына! Мы-ж увесь час на абарону, пане мой, працуем! Вось глядзі, ёлап! Левін — гарадскі чалавек, а як трэба, дык самаахвоць ідзе. Калі трэба, дык усёй душой! Карона і з тваёй галавы не спадзе.

Сакалоўскі міргае Левіну хітрым вокам. Парабчук трымае торбачку пахмура і маўкліва. Ад нецярплівасці перабірае закарэлымі, у струпах, нагамі. На галаве новая шапка з бліскучым брылі-