Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і тысяча год таму назад. Прыспешна выходзяць жанчыны з сярпамі на сваю „вайну“, каб ваяваць з жытнім полем. Румянымі і сакавітымі адвячоркамі расплываюцца, як туман, над палямі песні жніва:

Жыта, маё жыта,
Жыта залатое,
На таку малочана,
На століку пакочана.
Хто-ж яго пераліча,
Той на вайну не пойдзе,
Пашле служку верненькую.
Тая служка ваяваць будзе,
А ён сам панаваць будзе.
Служка будзе на коніку,
А сам будзе ў пакоіку.
Служка будзе паязджаць,
А сам будзе пахаджаць.

Сярод спявачак нямала і салдатак. Прыслухоўваецца Левін да старадаўняй песні і дзівіцца:

— Яна вельмі пасуе і цяпер.

Сакалоўскі плаціць жнеям такія цэны, што малазямельныя ідуць да яго грамадою.

— Чым скарэй кончыце, тым больш заплачу, — заахвочвае ён. — Наладзім, пане дабрадзеенку, такія дажынкі, аж пыл запыліць і дым задыміць! Дабром плаціць буду, ёлапы! Дабром…

Але ў самы разгар жніва прышоў наказ…

Ходзіць па вуліцы раніцою высокі сівавусы соцкі. На яго грудзях, як у жраца, круглая бліскучая бляха. Ён заглядае ў кожную хату. Яго