Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І я баюся, але трэба-ж заўсёды памятаць і ведаць, што гаварыць.

Дзіўна Левіну. Гэтым старым будзе разам сто шэсцьдзесят год, а баяцца вайны. На стале дзядзькі ляжыць разгорнуты фаліянт талмуда і старыя акуляры. На падаконніку — мядзяныя шабасовыя падсвечнікі. Левін глядзіць праз акно на двор. Вялізны дзядзінец зарос крапівой, лопухам і сабачымі грыбамі. Толькі вузенькая сцежачка вядзе да старой студні. Здалёк свеціцца возера, кінутае на лугі кавалкам неба. За возерам сцелецца дымчатымі палоскамі засмугленая даль лясоў. Блізка за акном жаласліва ціўкае птушка. Рад-бы Левін уцячы ад дзядзькоў, толькі не выпадае. Трэба з імі гаварыць пра вайну і сказаць ім ці дакоціцца яна сюды, ці можа не дапусціць яе ў Каганцы нейкі божы цуд, і дзядзькі будуць жыць яшчэ па сто год…

— Ой, ой, ой, — стогне дзядзька, — каб хаця яшчэ год-другі. Вельмі-ж хочацца ведаць, чым усё гэта скончыцца. А мы старыя і слабыя, як дзеці; малога ветрыка баімося…

За акном стогне птушка. Ярка свеціць сонца і пазалотай глянцуе возера.

*

Прыехаў поп. У Каганцах няма ні сваёй царквы, ні папа. Колькі год таму назад збіралі грошы на пабудову царквы ў гэтым мястэчку. Першымі красаваліся на вялікім аркушы паперы подпісы ту-