Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

патрохі ачухваецца, супакойваецца і давай з цікавасцю сачыць, што будзе далей. Любуецца прыгожым зверам, успамінае Іспанію, бой быкоў і небяспечны спорт тарэадораў. У нейкай гарэзлівай гуллівасці спявае „Тарэадор“.

Пачуўшы яго голас, бугай пачынае раўсці нема, глуха і пагрозліва, адскоквае ад дрэва на некалькі крокаў, апускае галаву настаўляе поўаршыновыя рогі і з разбегу грукае ў дрэва так моцна, аж вершаліна дрыжыць. Зноў адскоквае, і зноў, нібы жывы таран, наступае на стары дуб. Левін чуе крэхт, нешта крышыцца, ломіцца, Глядзіць уніз. Галава бугая заліта крывёю. Рогі адломаныя. Бугай апускае галаву да самай зямлі і рыкае жаласліва і сумна. У вясёлых і смешных скоках стада рассейваецца ва ўсе бакі.

Здалёк пастушкі выглядаюць кропкамі. Яны мітусяцца туды і сюды і бягуць да шалёнай аравы людзей ля „райскай рэчкі“. Прадвячорная свежасць дыхае ў твар Левіна прыемным ветрыкам. Сонца дачырвана напаленай скаварадой стаіць зусім нізка, зараз скоціцца ў лес.