Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імчыцца гання ваўкоў. Наперадзе чорны бугай. Рогі-поўабручы з завостранымі канцамі свецяць на сонцы мядовым адлівам.

— П‘янае стада. Тут недзе вадапой. Пэўна напіліся жывёлы з „райскае рэчкі“. Трэба ратавацца…

Бяжыць Левін так шпарка, аж вецер гудзе ў яго вушах. А за ім — чорны бугай, усё стада, і дзікае рыканне, нібы лямант вар‘ятаў. Левіну нехапае паветра, ён сапе, увесь абліты потам. Вось зараз спыніць свой бег і ўпадзе, а п‘яныя жывёліны стопчуць яго ў блін, у крывавае цеста. Але вочы яго ловяць прыстанішча — вілаваты стары дуб з сукамі ледзь не да самой зямлі. А за спіною цёплае дыханне раз‘юшаных жывёлін… Ён абдзірае сабе рукі да крыві, ірве вопратку аб сукі. З грудзей вырываецца хрып, сэрца стукае малатком, перад вачыма ўсё сплываецца ў ружовы туман; аднак ён, змораны, моцна абнімае дуб абодвума рукамі і глядзіць уніз на зямлю — на адлегласць у чатыры метры. Не помніць, як улез на дрэва.

Падбягае сюды прыгожы, як зубр, бугай. Чорная поўсць блішчыць, як плюш. На круглых баках бугая ледзь прыкметныя снежныя кропкі. Пена дыміцца з яго пысы. У вачах, здзічэлых і чырвоных, гнеўны агонь. Бугай задзірае галаву ўгару, пачынае нюхаць зямлю, пярэднімі капытамі б‘е грунт і сцёбае сябе па баках магутным хвастом. Ён пачынае кружыцца на адным месцы. Левін