Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да Антося, бацькі Ганулі, падыходзіць нехта васпаваты і па-сяброўску абнімае за шыю.

— Хадзем, Антоська, на святы Ярдан!

— Хадзем, братку, хадзем!

Яны, як-бы спацыруючы, уваходзяць па калені ў ваду.

— Та-та! Та-а-ата! — крычыць Гануля.

— Чэрці лазатыя! Куды палезлі? Вылазьце! Няма чаго паскудзіць дабро.

Некалькі чалавек пускаюцца за імі ўдагонку. Антось з рыжым уцякаюць на другі бераг.

— Рыба п‘яная… Рыба п‘яная плыве…

— Ісачок, дай рыбку лавіць і плюндры мачыцы! — жартуе нейкі чалавек.

Плоткі ўсплываюць на ўзверх дагары жыватамі, блішчаць, як перламутравыя сцызорыкі. Бабы ў падолы кідаюць п‘яную рыбу.

— Качкі дзікія! — крычыць нейкі хлопчык без шапкі.

Статак дзікіх качак плыве да людзей, дае нырца і гагоча весела і смела.

П‘яныя мужыкі любуюцца імі і дабрадушна смяюцца.

Не вытрымлівае Сакалоўскі.

— Ах, вы, ёлапы! — і ў чорных штанах на выпуск лезе ў рэчку, рукамі ловіць пару качак і крэх галоўкамі аб вядро.

— Шэльма! Шэльма! — крычыць Антось з другога берага. — П‘яных забіваць няможна! Ты цвярозых лаві… Гэта табе не парабкаў біць, с-с-с-у-