Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маем“. А вось Кантаровіч не чакае і не думае — есць хлеб ды не сухі.

Сакалоўскі глядзіць у сад меланхалічна і задумна.

— Твой бацька кепскі салдат. А чалавек такой спрытнай веры! Шкада! Ну, ідзі ўжо ў сад. Там і мой сынок на балалайцы балалаіць. Будзь хоць ты добрым салдатам. Фронт у садзе ла-а-адны! Такая белявенькая кацапачка, гі-і-хі-хі-і-і! Эх вы, ёлапы! Каб я меў часу, дык маладым дарогу паказаў-бы. Ну, ідзі ўжо да кумпаніі, не буду затрымліваць, ідзі.

Агідны хіхат Сакалоўскага даганяе Левіна і сцёбае па спіне слізкай анучай.

*

Гарэлік ляжыць пад яблыняй і старанна выводзіць у запісной кніжцы доўгія слупкі лічбаў. Недалёка ад яго грае на балалайцы сын Сакалоўскага. Пухленькая Іра сядзіць тут-жа і чытае кніжку.

Трэцяга „зайца“, Шагала, тут няма. Ад Шымана Кантаровіча Левін даведаўся сягоння раніцай, што Шагал адзін з арганізатараў забастоўкі сярод гарбароў Смаргоні ў тысячу дзевяцьсот пятым годзе. Ён доўга сядзеў у турме. Цяпер жыве пад чужым прозвішчам Шагал, а яго сапраўднае прозвішча Лінкін.

— Чаму тут няма Шагала? — думае — Левін.

Шагал пачынае яго цікавіць.

За апошнія дні бачыў Шагала толькі адзін раз —