Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III

На старых бярозах, супроць акон хаты Левіных бацькоў, скручваюцца і цямнеюць лісты. Гарачае неба і гарачая зямля. Дзеці, загарэлыя, з вылінялымі ад сонца валасамі, бегаюць па вуліцы і пякуць у пяску свае босыя ногі. Яны пабрыкваюць па шэрым, гарачым, як прысак, пяску. Над імі густое воблака ўдушлівага пылу. Крычаць дзеці ў дзікай радасці і бягуць на выган. Ведае Левін: на абшырным выгане стаіць новая школа з чорнымі ямінамі акон без шкла. Школа пустуе з мінулай восені, бо настаўніка забралі па мабілізацыі. Няма цяпер лепшай забаўкі для дзяцей як запусцелая школа. Бадай што адзічэлыя хлапчукі гуляюць там у вайну; са школьных лавак ладзяць акопы, страляюць адны ў адных з дзіцячых самаробных стрэльбаў, бяруць адны адных у палон. Шум адтуль, стукат і грукат даносяцца ў мястэчка. А гусі на выгане ў пастаянным страху, схіляюць галовы ў адзін бок, нібы прыслухоўваюцца да крыкаў, выцягваюць па-змяінаму доўгія