Гэта старонка не была вычытаная
лівы Шыман Кантаровіч адчыняе вокны і абодва стражнікі шась на двор, шморгаючы доўгімі шынелямі па падаконніках. На міг свецяцца ў паветры абцасы іх ботаў з бліскучымі падкоўкамі.
— Чым яны лепшыя за нашых „зайцоў“? — пытаецца ў Левіна Шыман Кантаровіч і давай смяяцца без голасу, нібы косткай давіцца. Смех пырскае з яго вачэй, з твара, з усёй яго шчуплай і жвавай фігуркі, Левіну не па сабе ад гэтага смеху.
— Шыман, што з табою? — непакоіцца гаспадыня.
— Ды нічога са мною. Толькі я іх абмануў, стражнікаў. Урадніка няма. Хацеў проста збавіць Левіна ад такой кампаніі. А каб сапраўды быў ураднік, я-б напалохаў і яго — прыставам. А там вышэй — аж да міністра. Будзем цяпер вячэраць з Левіным, Трэба пазваць „зайцоў“ у хату.