Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/266

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сакалоўскія і Шыман Кантаровіч гоняць полем цэлае стада кароў, скупленых тут-жа на дарозе ў бежанцаў. Скупшчыкі спачатку аб‘ехалі ўсіх бежанцаў полем, каб ніводнага гаспадара не правароніць і вось варочаюцца назад і скупліваюць жывёлу па чарзе ўва ўсіх, нібы невадам ахапілі дарогу. Нанялі тут-жа некалькі хлапчукоў, якія гоняць стада ў Менск.

*

За сваёй спіною Левін чуе разважанне нізенькага Гарасіма:

— Жыццё чалавека цэніцца цяпер танней за жыццё мухі. Людзі гібеюць тысячамі, мільёнамі без усялякага толку.

— А які толк табе патрэбен у гэтым? — пытаецца кульгавы Макар. — Можа кепскі толк у сукіных катоў? Вешаюць, страляюць, рукі і ногі адрываюць, ды мала якіх калек ёсць цяпер. Халера яго ведае! Можа нішчуць нашага брата, каб потым не было каму бунтавацца супроць цароў і генералаў?

— Можа і так — згаджаецца нізенькі Гарасім.

— Пэўна і немцы, і туркі, ды ўсе іншыя там людзі з народу, вось такія, як мы з табою, таксама не хочуць ваяваць. Думаеш — іх кулі не бяруць?

— Пэўна.

— А там цары, генералы між сабою, сукіны каты, і нашыя, і нямецкія, і турэцкія, ды іншыя чэрці разам вінцо п‘юць і салам закусваюць.