Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бацька Левіна і мельнік Берка нібы стаяць на каменнях. Яны вісяць на крывых суках старой кацярынінскай бярозы адзін супроць аднаго, і нібы гутараць між сабою са схіленымі галовамі, і нібы дражняць адзін аднаго страшнымі грымасамі. Дробныя кроплі дажджу расплываюцца па іхніх вопратках. Недалёка ад іх стаяць дзве пары такога парванага салдацкага абуцця, што можна дзівіцца, як іх людзі насілі. Салдаты відаць, сарвалі, з мёртвых ног добрыя боты і чэсна пакінулі свае. У бацькі Левіна з парваных шкарпетак тырчаць пасінелыя пальцы з чорнымі пазурамі. Смурод потных ног яшчэ не вытхаўся паветрам і дажджом.

Мельнічыха рве на сабе валасы, і яе плач падобен да нейкага шалёнага рогату. Плачуць дзеці ды ўсе чужыя, што стаяць навакол. Левін адварочваецца. Яму прыкра глядзець, як маці туліць да сябе падатлівыя, вісячыя бацькавы ногі. Левін хоча плакаць і ніяк не можа. Акамянелае здзіўленне скоўвае яго нутро.

Першым ачухваецца кульгавы Макар.

— Расступіцеся! — крычыць ён і нажом перарэзвае вяроўкі. — Дайце лапаты. Трэба магілы капаць.

Ні ў кога няма лапат. Макар злуецца:

— Эх вы, с-с-сукіны каты! Едуць у такую дарогу ды лапат з сабою не бяруць… Яшчэ нямала нам капаць прыдзецца па дарозе…

— А ты сам маеш лапату? — пішчыць тоненькім галаском нізенькі Гарасім.

— Сам…