Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазіцыі! — крычыць патэтычным голасам Макар і паказвае рукой на дарогу і поле. — Едзем! Куды? Чорт яго ведае! С-с-сукіны каты, душагубы! У нас цяпер пажар. Твой ліст, сынку, мы чыталі. Ты… — Макар разгортвае ў сына крысы шынелі і нешта шукае вачыма. Малытаецца правае пустое рукаво старой гімнасцёркі. — Дык гэта праўда? Няма рукі?

— Няўжо-ж я жартаваў у лісце…

— Так. Але вось як паглядзеў…

Кульгавы Макар хліпіць, хоча нешта казаць, ды не можа.

— Дзе мая жонка і хлопчык?

— Са сваімі бацькамі, — і Макар паказвае бурай рукой назад, на канец абоза.

Салдат, больш нічога не пытаючыся, бяжыць туды.

Нізенькі Гарасім спакойна разважае:

— А жонка адраклася ад яго, бо навошта ёй цяпер аднарукі чалавек?

*

— Шлой-мэ! Шлоймэ! Вось тата!

Левін не ведае, чый гэта голас. Голас маці такі незвычайны.

— Дзе? Дзе?

Ля адной з прыдарожных бяроз стаіць грамадка людзей. Гэта адтуль чуваць лямант маці і віскат мельнічыхі.

На поўаршына вышэй над галовамі грамадкі