Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка і мельнік — хваліліся пры немцах, што першая нямецкая разведка да іх заехала. Мельнік з бацькам за пяршынства спрачаліся… Мабыць нехта набрахаў, і іх цяпер вінавацяць у шпіянажы: „нямецкія шпіёны“… А калі той казак… тады… пры чым тут бацька? Пры чым мельнік? А можа быў ён і ў мельніка з такой рэволюцыйнай гутаркай? Не можа быць. Не такі выгляд у чалавека… Шчыры голас… шчырыя вочы…. А можа вышкалены?..

Начальства спынілася на выгане ў былой школе. Там стаіць варта і туды нікога не пускаюць.

Шоламіха і мельнічыха ідуць да Кантаровіча і Сакалоўскага:

— Ратуйце…

— Што мы можам зрабіць?

Ёсць важнейшыя асобы — Іра і Маўра. Яны ўжо апрануты ў форму сясцёр. У іх ужо ёсць „свае афіцэры“. Іра і Маўра даведваюцца праз „сваіх афіцэраў“, што бацька Левіна і мельнік запёрты ў хляўчуку пры школе. Справа вельмі кепская. Шпіянаж…

Шоламіха насоўвае на нос акуляры і чытае малітвы. У Левіна разгублены ўсе думкі. Няма сілы нават хвалявацца і непакоіцца аб лёсе бацькі. Усе ў хаце ляжаць на падлозе, засланай сенам, і ціха ўсхліпваюць. Старая цётка Тыся цяпер поўная гаспадыня ў хаце. Яна знаходзіць новыя рыфмы і крычыць на ўсіх, каб ішлі к сталу есці.

Левін не бачыць, як праходзіць дзень. Вось