Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось атрад пяхотных з забінтаванымі рукамі. У некаторых вузкія павязкі на тварах. На вопратцы цёмныя плямы крыві: нядаўна вярнуліся з бойні… З павозак чуваць стогны. Адзін раве немым голасам, як жывёліна. У яго забінтаваны жывот і ногі. Твар жоўты. Вочы вільготныя. Губы разяўлены і з іх цягнецца і плыве, як струмень, несупынны крык болю.

Колькі такіх крыкаў і войканняў засталося ў распачлівым бездапаможжы на разбураных, раскапаных гранатамі палях.

Недарма так дрыжэла зямля, і язэпава хатка выглядала пучком растрыбушанай саломы. Колькі такіх баёў было да гэтага, колькі яшчэ будзе.

Каганцы і ваколіца — маленькі выпадак вялікай вайны.

Такіх ваколіц з мірным насельніцтвам — тысячы… Яны дробныя, непрыкметныя пункты на вайсковых мапах. І нават не ўсе яны абазначаны мушынай кропелькай на рознакаляровых аркушах карт генеральных штабаў. Часам адна такая малюсенькая кропелька, мала прыкметная нават сярод людзей гэтай-жа ваколіцы, раптам вырастае ў акіян, выбухае, як вулкан: „Тут, у Трохдубаўках ці Жоўтых Ручаях, адбываліся гераічныя ўчынкі“. „Раненых гэтулькі“. „Забітых столькі“. „Без вясцей прапалі — яшчэ лічба“. Жоўтыя Ручаі, Трохдубаўкі, ці можа ў хуткім часе Каганцы, становяцца небяспечнымі. На іх кідаюць бомбы з аэрапланаў, уночы іх асвятляюць ракеты, намацваюць