Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХVІ

— Вось мы і дома, — радуецца маці.

Згорбленая цётка Тыся шморгае венікам па падлозе і мармыча нешта без слоў. Лётае пер‘е, звініць шкло і шорхаецца куча падзёртай паперы. Левіны глядзяць на старую цётку з дзівам: чаму-ж гэта яна не дома? Цётка спыняе працу, застывае з венікам у руках і галава яе дрыжыць больш, чым заўсёды. Яна пільна таропіць вочы ў Левіных.

— Гэта вы? А я ў вашу хату перабралася. Бенцыян ужо ўсёроўна нікога не баіцца. Нават і вайны-шмайны.

— А што? — непакоіцца Шоламіха.

— Ён усім нам доўга жыць загадаў. Учора пахавалі ў вечным доме.

— Борух дайён эмес[1], — кажа Шоламіха. — Калі ён памёр?

— Ён не памёр. Яго казакі забілі ў пазаўчарашнюю ноч. Ляжыць сабе на ложку стары, а казакі прычапіліся „грошы давай!“ Я ім кажу: „Ад-

  1. Благаславён той, хто судзіць праведна.