Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вядзе. Высокая і прыгожая мельнічыха з крыкам радасці бярэ на рукі адразу абодвух дзяцей.

— Дарагія… мілыя…

Нізенькі Берка з светлымі вочкамі з рыжаватай стрыжанай бародкай стаіць, апусціўшы рукі, і слёзы капаюць па барадзе буйнымі кроплямі.

— Са мною нічога кепскага не было… — супакойвае мельнічыха мужа.

Берка моршчыць дробны і востры камарыны твар. Не можа супакоіцца. Ён заікаецца ад нахлынуўшых слоў.

— Гэт-та-ж не-немцы і то так не здзе-здзекваліся з нас… Нічога сабе на-нашыя абар-ронцы.

— Ад цара Мікалая адукацыю атрымалі, — кажа нехта.

— У маёнтку пана Манілоўскага напіліся.

— У першых атрадах заўсёды самыя галаварэзы.

— Не апраўдвайце казакаў. Чулі мы пра іх і раней.

— Каб іх першыя кулі трапілі!

*

Каганецкія брыдуць з лесу хто куды. Ідуць у вёскі, на хутары. Некаторыя з сялян іх у хаты не пускаюць — баяцца казакаў. Казакі напалохалі таксама і іх.

Сонца грэе па-летняму. Па-летняму чылікаюць птушкі. Прыгожа цвіце верас.

Толькі Левіны застаюцца ў лесе.

Сядзяць на зямлі і маўчаць. Саламон дрэмле,