Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наў — Лейба Кантаровіч — робіць гуллівыя вочы і піскліва хіхікае:

— А якія ў нас дзяўчаты-красуні…

Начальства хлопае па спіне старога кніжніка.

— Малайчына стары!

— Няхай толькі паны пабачаць нашых дзяўчат… Прыгожыя… Шкада, што мне пад семдзесят.

Начальства рагоча.

Стары мае на ўвазе служанак — адна ў іх у Кантаровічаў, другая ў Сакалоўскага.

Пасля паста і малітваў сам бог дыктуе такія словы старому, каб адсоўваць агонь ад сваіх…

Лейба Кантаровіч тут прыпамінае ў сваё апраўданне адну гісторыю: Бал Шэм[1], каб выслужыцца перад богам, спакушаў аднаго ксяндза, які глядзеў на жанчын, „быццам на белых гусей“… Бачучы такую бязгрэшнасць ксяндза, бог хацеў пакараць грэшных яўрэяў. Вабнымі вобразамі з „Песні песень“ Бал Шэм так абмаляваў перад старым ксяндзом адну яго прыгожую парафіянку, што каталіцкаму духоўніку сніліся ўсю ноч нячыстыя сны, пасля чаго папрасіў да сябе на споведзь прыгожую парафіянку… Такой тонкай тактыкай Бал Шэм выратаваў ад божага гнева свой народ…

Гэту тактыку ўжывае цяпер і падрабін Лейба Кантаровіч.

І памагае. Адзін з начальнікаў кажа:

— За твае паслугі будзеш спаць спакойна. Ка-

  1. ↑ Яўрэйскі „святы“.