Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шыман Кантаровіч (падміргвае адным хітрым вокам Сакалоўскаму). Вашы капіталы ляжаць у таварах разам з нашымі капіталамі. Трэба пачакаць, пане Гарэлік. А мы для вас дастанем дакумент, дастанем адтэрміноўку ад воінскай павіннасці, і ўсё будзе добра. Толькі — ша!

Ціхі анёл. Дык старайцеся, а то ў мяне рукі звязаны.

(Сакалоўскі і Шыман Кантаровіч пераміргваюцца. Яны адзін аднаго разумеюць: каровы падзеляць на дзве роўныя часткі, а „ціхаму анёлу“ — кукіш, толькі „ша“…).