даем, а раз ведаем, дык усёроўна, як-бы кралі разам з табою.
Сакалоўскі. Я-ж таксама ведаю, дзе асталіся пакрадзеныя тавары з крамы Войскай. Ці-ж я ў цябе прасіў, каб мяне ў хаўрус прыняў? Здаецца, не прасіў, ёлап ты.
Шыман Кантаровіч. Там крама, а тут каровы. Зусім іншая справа.
Сакалоўскі. Іншая справа? Не, брат. Я не ёлап і досыць яб гэтым гаварыць. Сваё левае вуха бачыш? Так будзеш бачыць заробак ад гэтых кароў. А ты, Гарэлік, што аб гэтым скажаш? Дай паслухаем „ціхага анёла“ — Гарэліка!
Ціхі анёл. Я? Мне ёсць шмат аб чым гаварыць і з вамі і з Кантаровічам, але ў вала доўгі язык, а ён не можа гаварыць. Я ведаю адно — давай і давай грошы на гандаль! А рахункаў ніяк праверыць не магу. Ці-ж буду скандалы рабіць, калі я звязаны па руках і нагах: кожную хвіліну дрыжу, каб не злавілі, як зайца.
Сакалоўскі і Шыман Кантаровіч. А як наконт кароў?
Ціхі анёл. Калі гаварыць паводле сумлення, дык павінна быць гандлёвае сумленне. Каровы трэба дзяліць пораўну на тры часткі.
Сакалоўскі (смеючыся). Вы, ёлапы міленькія не крадзеце для мяне, і я не думаю красці для вас. І хваста ад каровы не дастанеце!
Шыман Кантаровіч. Тады фірмы нашай не дадзім. Сам важдайся!