Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вінаградары Палесціны, а яе грудкі — Майсей і Аарон…“ Аднак стары дзівіцца: ён, Лейба, не мог-бы спаць пры варце ў сто дваццаць лейб-гвардзейцаў… Гэта, мабыць, таксама сімвал. А вось страляніна ў Каганцах не сімвал. У чорнай ярмолцы на сівых валасах выходзіць Лейба на вуліцу. Сустракае спалоханых каганецкіх жанчын з пустымі пасудзінамі…

— А дзе малако?

— Салдаты самі п‘юць сырадой.

*

— Аднак, што там дома з бацькамі, братамі і сёстрамі, — думае Левін. — Пэўна, напалоханы стралянінай… Непакояцца аба мне…

— Трэба ісці дамоў. Пойдзем, Ірачка, начаваць да нас. А можа дамоў хочаш?

— З Маўрай застануся.

Левін ідзе дамоў гародамі.

„На ўсялякі выпадак спакайней…“

Чуе гаспадарчае пакрыкванне Сакалоўскага на свайго парабчука Сухадольца. Яны гоняць перад сабою пяць кароў.

— Гэй вы, ёлапы!

Сакалоўскі паганяе кароў доўгім дубцом.

Спяваюць пеўні. Спачатку зацягвае адзін. За ім чуваць галасы пеўняў з усёй ваколіцы:

Старая карчма жыве сёння па-новаму. На двары вогнішча, гутаркі, папяросныя аганькі.

Калі-ні-калі чуваць сіратлівае рыканне каровы.