Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ранай будыніны. А вось і цені людзей шуснулі са сцен. Іх ужо няма.

„Зайцы“ паказваюць Шыману Кантаровічу падэшвы сваіх ботаў і выскакваюць праз акно на двор.

Шыман Кантаровіч працірае вочы.

„Га? Што?“

Ён так моцна спаў на канапе. Як падстрэлены імчыцца на ганак:

— Што гэта такое? Страляюць… А жонка… а дзеці… Малака запатрэбілася… Нібы свайго мала… Са свету згубяць і мяне і сябе…

Ён ідзе па галоўнай вуліцы мястэчка — па млечным шляху — насустрач сваім.

Яго бацька, стары Лейба, пачуўшы страляніну, спыняе свае лірныя гукі, ківае галавой і кажа:

— Н-ну-у… н-ну-у…

Чытае якраз тое месца ў бібліі, дзе маляўніча апісваецца, як вакол саламонава ложка са сланёвай косці за пышным балдахінам з золататканай парчы стаяць на варце асілкі-веліканы. Шэсцьдзесят з правага боку і шэсцьдзесят з левага. Яны ў панцырах у жалезных шаломах. Пры іх мячы, лукі і калчаны з вострымі стрэламі. Яны вартуюць салодкі сон цара з яго тысячапершай жонкай, пастушкай Суламіфай. У гэтай красуні-пастушкі зубы, як стада белых авец, а грудзі — два ўзгоркі.

Ведае стары Лейба, што Суламіфа не дзяўчына, а сімвал, — сімвал Ерусаліма. Так напісана ў каментарыях раві Шлойма Іцхокі. „Зубкі Суламіфы —