Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Начальства загадала. Нічога не ведаем. Лейце ў цэбры.

— Гэй ты! мурзатая!

— Сам мурзаты! Дармо даілі для вас. Лепш на зямлю вылью.

— Заарыштую! Такая ты ды сякая!

Віскат і крыкі зліваюцца ў вураган, у дзікі галас.

— Бабскі бунт, — жартуе Сакалоўскі.

— Зараз іх супакою. Буду страляць у паветра.

Пан Ждановіч выходзіць на двор.

— Казакаў няма на вас, чэрці! — чуе Сакалоўскі голас пана Ждановіча. — Па дамах! А то…

Некалькі гучных стрэлаў адзін за адным наводзяць супакой.

У адказ чуваць плач дзяцей і тупат ног.

— Супакоіў, — кажа пан Ждановіч на парозе пакоя. Ён падыходзіць да стала і запальвае яшчэ адну стэарынавую свечку.

Доўга шэпчуцца Сакалоўскі з панам Ждановічам. У гэтых пашаптушках прымае ўдзел і другі афіцэр. Потым горача б‘юць па руках. Сакалоўскі выймае з кішэні тоўсты бумажнік і пачынае лічыць грошы набожным шэптам.

— Лёгкая ў мяне рука, пане Ждановіч. Вы складзіце акт, што ў вас па дарозе пала пяць штук, а я іх зарэжу і адпраўлю мяса ў Менск. Дык прабуйце маю гарэлачку, пане дабрадзеі!

Навакол карчмы ходзіць варта.