Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Белавусы салдат у расхрыстанай гімнасцёрцы пілікае на гармоніку, адбівае такт правай нагой і ўсё ніжэй і ніжэй нахіляе стрыжаную галаву да расцягнутых мяхоў. Не спыняючы музыкі, ён выбірае сабе прытульны куток на вялікім струхлелым ганку карчмы і разухабістым голасам пяе:

Тры дзярэўні, два сяла,
Восем дзевак — адзін я…
Куды дзеўкі — туды я.

Нячутнымі крокамі надыходзіць вечар. На саламяных стрэхах і азяродах яшчэ румяняцца крывавыя сляды заходзячага сонца. Вуліца сінее, поўная гукаў і руху. Гармонік і песня прыцягваюць да ганка нямала дзяцей.

— Салдаты… Салдаты…

Дарослыя набліжаюцца павольным асцярожным крокам з сваім вечным запытаннем:

— Што чуваць?

Гарманіст абвяшчае навіну:

Дзеўкі ў лес — я за імі…
Дзеўкі ў поле — я за імі…
Раз-га-ва-ры-рыва-а-ем…

На двары ля студні мыюцца салдаты-пастухі. Жартуюць з дзецьмі, перакідваюцца словамі з дарослымі местачкоўцамі, што аглядаюць кароў і мацаюць іх, як на кірмашы. Тыся, старая цётка Левіна, трасе галавою, уздыхае і разважае сама з сабою:

— Колькі людскіх слёз. Бедныя гаспадыні пла-