Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з чырвонымі абадкамі навакол. Ён у новых лапціках, белыя анучы аплецены аборамі вакол тонкіх ножак. Шарачкі, суконная сівая світка і магерка на галоўцы надаюць поўнае ўражанне штучна зробленай лялечкі-мужычка.

Урачысты смешны дзядок паглядае навакол і дзівіцца: „чаго смяюцца?“ — і крыўдліва пыхкае. Увага да старога бацькі раненага салдата хутка астывае.

Жаласлівыя дамы раптам узварухнуліся:

— Ранены салдат… — імчыць чутка з купе ў купе.

— Ранены воін… — плыве навіна з вуснаў у вусны.

Жаласлівыя дамы ў старамодных шапачках з кветкамі і пер‘ямі падхопліваюць навіну з асалоднай трывогай:

— Дзе? Дзе ранены воін?

— Дзе наш герой?

— А вунь там на полцы.

— З бінтом на твары.

— Вока правае выбіта нямецкай куляй.

— Мы не ведалі!

— Ох, божа мой…

*

„Ранены воін“ — чарадзейнае, узнёслае слова для пасажыраў. Нібы па нейкаму таямнічаму загаду, у большасці пасажыраў расчыняюцца сэрцы да гарачага пачуцця, і шчодрыя рукі лезуць у рознастайныя чамаданчыкі, у лакіраваныя кашолачкі,