Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна пачынае выць тоненька і працягла, бярэцца рукамі за шчокі, нібы ёй зубы баляць:

— Што я цяпер рабіць буду адна? І куды яе маладыя годы падзеліся? Дзе яны, гады яе маладыя? Пабягу туды сама. Сама туды пабягу… Каля самай рэчкі кажаш? Удваіх разам без трун закапаны, як… як… Ой, божачка ты мой…

Яна маўчыць некалькі хвілін, трымаецца рукамі за шчокі і ківаецца, як маятнік, потым зноў да Левіна:

— Што мне з імі гаварыць, з каганецкімі тымі, але ты ўсё ведаеш — кніжкі чытаеш… І ты нічога мне не прынёс ад яе? Хоць-бы хустку, хоць-бы валасок, адзін тоненькі валасок… А то нічога… Нічагуткі… Ой, божанька ты мой… Усё там засталося, у чужым пяску…

Старая зноў робіць перапынак. Посцілка, што надае яе постаці строгую ўрачыстасць, паволі спускаецца з плеч на падлогу. Маці Франусі ў старым паркалёвым адзенні. На галаве ні то каптур, ні то сіняя хустка, завязаная, як каптур. Цяпер ужо гаворыць сама з сабою:

— Не судзіў мне бог сыноў мець, дык апошнюю дачку вайна забрала. Хай-бы і яе не было, дачкі гэтай. Цяпер сэрца не балела-бы, не ныла. Навошта мне бог дачку даў?.. Пабягу… Пабягу туды, раскапаю рукамі магілу, пальцамі вось гэтымі… Яна, бедная, без труны. Выкапаю з зямлі, зірну на яе…

А бацька забітага ў акопах хлапца, стары Лявон, вядомы па ўсёй ваколіцы бондар, непрытомны