Старонка:Мікалай Шкялёнак.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6 Сябры групы «Беларускі Нацыянальны Фронт» (БНФ) стаялі на аснове незалежнасьці Беларусі, выступалі супраць антыбеларускай дзейнасьці камуністаў, зьяўляліся ініцыятарамі стварэньня шырокага незалежніцкага фронту. Але адчуваючы, што хутка бальшавікі забяруць Вільню, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі прапануе сябрам незалежніцкай групы плян адыходу ў Варшаву, каб там стварыць новы незалежніцкі цэнтр. 15 чэрвеня 1940 году Вінцэсь Гадлеўскі й Мікола Шкялёнак нелегальна пераходзяць мяжу ў розных месцах. Праз пэўны час яны сустракаюцца ў Варшаве. Праўда, некаторыя прадстаўнікі БНФ засталіся ў Заходняй Беларусі, каб ва ўмовах савецкай акупацыі арганізоўваць і пашыраць вызваленча-незалежны рух.

У Варшаве сябры групы «БНФ» адразу ўзяліся за працу, за арганізацыю новага цэнтра, каб ахапіць сваёй дзейнасьцю некаторыя краіны Эўропы. Мікола Шкялёнак накіроўваецца ў Бэрлін. Прыехаўшы ў гэты горад, ён пачынае актыўную палітычную дзейнасьць. Найперш працуе ў беларускай газэце «Раніца», а з сакавіка 1940 году яго выбіраюць галоўным рэдактарам гэтай газэты. У «Раніцы» Мікола Шкялёнак друкуе свае гістарычныя артыкулы «Па мэтадалогіі гісторыі Беларусі», «Тэрыторыя і дагістарычныя насельнікі Беларусі», «Перыядызацыя гісторыі Беларусі», «Беларусь — Літва — Крыўя» і іншыя. Дарэчы, у «Раніцы» ён надрукаваў і першыя вершы Ларысы Геніюш.

Жывучы ў Бэрліне, Мікола Шкялёнак арганізоўвае Беларускі Камітэт Самапомачы ў Нямеччыне, становіцца яго першым старшынёй.

У лютым 1943 году Мікола Шкялёнак прыязджае ў Менск, дзе рэдагуе бюлетэнь «Беларуская карэспандэнцыя». А пасьля забойства галоўнага рэдактара «Беларускай газэты» Уладыслава Казлоўскага становіцца яе рэдактарам. Аб гэтым добра ўспамінае Натальля Арсеньнева ў сваім «Аўтабіяграфічным нарысе»: «Прыйшоўшы дахаты, я сказала аб гэтым (аб забойстве Уладыслава Казлоўскага — С.Ч.) Шкялёнку (ён пэўны час тады жыў у сям’і Натальлі Арсеньневай і Францішка Кушаля — С.Ч.), які таксама ў гэты дзень раней вярнуўся з працы, і папрасіла яго дапамагчы мне выдаць наступны нумар, тым болей, што шмат