Гэта старонка не была вычытаная
Разьвіў у ім магутны дух
Яго бацькоў. Бяз жальбаў ён
Таміўся. Й жаласьлівы тон
З яго губоў не вылятаў.
Знаком ён страву адхіляў
Ды ціха, горда паміраў.
Манаха літасьць памагла,
Што ў манастыр яго ўвяла,
Каб там ратунак ён знайшоў,
Хутчэй да памяці дайшоў.
Але сярод людзей чужых
Спачатку ён баяўся ўсіх,
Хадзіў адзін, маўчаў мо‘ з год
Ды паглядаў на родны ўсход,
Таміўся смутнаю тугой
Па роднай Грузіі сваёй.
Пасьля к палону ён прывык,
Загаварыў яго язык.
Чужую мову зразумеў,
Якой ніколі ён ня ўмеў,
Быў хрышчаны сьвятым айцом
І з шумным сьветам незнаём
Надросшы, навет, думаў ён