Перайсці да зместу

Старонка:Мцыры (1924).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пагрэлася. То ў міг затым
Пярсьцёнкам зьбілася трайным;
То, як апарана, яна
Спакой трывожыла адна,
Усяляк круцілася вакол,
То удоўж цягнулася, як кол
І недзе гінула ў кустох.

XXIII.

„Й нічога я пачуць ня мог
Над галавой у вышыні.
Сярод ясьнеўшай цішыні.
Як-бы сястра каля сястры,
Здалёк чарнелі дзьве гары.
А манастыр наш з-за адной
Блішчаў зубшчастаю сьцяной.
Унізе Арагва ды Кура.
Абняўшы стужкай з серабра
Падошвы сьвежых астравоў,
На каранёх жывых кустоў
Цяклі і дружна й весяло…
Да іх далёка мне было!