Гэта старонка не была вычытаная
Паліў да дна, да караня
Агонь бязьлітаснага дня.
Дарма хаваў я у траву
Маю цяжкую галаву:
Засохшы ліст яе вянком
Цярнёвым над маім чалом
Сплятаўся; і у твар агнём
Сама зямля шыбала мне.
А нада мною ў вышыне
Ляталі іскры; а скала
Абнята параю была.
Ды навакол сьвет Божы спаў;
Як-бы ўсялякі гук прапаў.
Ну, хоць-бы конік чыркацеў,
Ці птушкі дзе пачуўся сьпеў,
Ці булькатаньне ручая? —
Вужаку толькі бачыў я:
Сухім шамоцячы кустом,
Ды жоўтым бліснуўшы хрыбтом,
Бы ўкрыты золатам клінок,
Сыпучы рыючы пясок,
Яна паволі там паўзла.
То роўна на пяску лягла,