Перайсці да зместу

Старонка:Мцыры (1924).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тануў, пакуль гарачы зной
Мае задумы не прагнаў
І я вады ўжо зажадаў.

XII.

„Тады з гары да ручая
Спаўзаў удол па плітах я.
Ды за кусты хапаў, як мог,
А камень іншы раз з-пад ног,
Сарваўшыся, каціўся ўніз:
Зямля курэла. Пыл павіс
Радком. А камень паддзыгаў
І ў ручаі пасьля зьнікаў.
Між ручаём і вышынёй
Я павісаў над глыбінёй
Ратунак моладасьць дала
І сьмерць нястрашнаю была!
Як толькі зьлез я з вышыні,
Пах вадзяное сьвяжыні
Мне проста ў вочы так і біў
І, колькі мог, ваду я піў.
Раптоўна голас — шум шагоў…
У момэнт зьнікшы між кустоў,