Перайсці да зместу

Старонка:Мцыры (1924).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ізноў на землю я упаў
Ды йзноў прыслухвацца пачаў
Да ўсіх чароўных галасоў,
Што там шапталі між кустоў,
Як быццам гутарку вялі
Аб тайнах неба і зямлі;
І ўсе прыроды галасы
Зьліліся там у гымн красы.
І ў той такі ўрачысты час
Нат‘ ня гукнуў ніводзін раз
Заціхшы голас там навек,
Што мае толькі чалавек.
Усё, шчо я прачуў тады,
Усе думкі (сьцёрты іх сьляды)
Хацеў-бы я хоць расказаць,
Каб думкай жыцьце іх пазнаць.
А неба ў час нядаўні той
Было так чыста раніцой,
Што можна вокам прасачыць,
Як ангел сьветленькі ляціць;
Так ясна, сьветла там было,
Бы неба землю абняло.
Я ў ім вачыма і душой