Гэта старонка не была вычытаная
Пакінуў я ранейшы цень,
Сваю падняўшы галаву,
Ды азірнуўся, дзе жыву,
Было мне страшна; на краі
Бяздоньня грознага струі
Дасюль, відочна, я ляжаў,
Сярдзіты вал мне пагражаў;
Праз скалы шлях туды зьбягаў
Ды толькі чорт ім пахаджаў,
Калі, сатрэсены з нябёс
Жыцьцё пад землю перанёс.
XI.
„Вакол мяне цьвіў Божы сад;
Расьлінаў радужны той рад
Хаваў сьляды нябесных сьлёз,
І кісьці вінаградных лоз
Круціліся паміж кустоў
Жывым зяленівам лістоў;
І купы ягадкаў на іх,
Бы шмат каменьняў дарагіх,
Гарэлі яркаю ігрой.
То птушкі цэлаю гарой
Іх абсядалі, быццам рой.