Гэта старонка не была вычытаная
Дружбы кароткае з дажджом,
Маланкай, бурай, Пяруном?…
IX.
„Бег вельмі доўга я. Куды?
І ведаць не хацеў тады.
Ні зоркі ў небе ня было;
Грудзей дыханьне ажыло,
Калі быў вольны я, адзін.
І гэтак шмат-такі гадзін
Я бег. Нарэшце крыху лёг,
(Бо далей бегчы ўжо ня мог),
Паміж высокае травы.
Паслухаў, можа беглі вы
За мной. Ды ведама, што не!
Пярун заціх. А ў вышыне
Бруіў бялявы сьвет струёй
Між цёмным небам і зямлёй.
І разьбіраў я, як узор
На ёй хрыбты далёкіх гор.
Спакойна, моўчкі, я ляжаў,
Шакаль часамі дзе пішчаў,
Начны трывожачы спакой.