Гэта старонка не была вычытаная
Я вельмі-вельмі малады,
А ці-ж юнацкія гады
Калісь ты ведаў, ці забыў,
Як ненавідзеў ды любіў,
Як сэрца стукала мацней,
Блішчэла сонейка ясьней.
Як пазіраў ты мо‘ калі
На залацістыя палі
З высокай вежы, што ў кутку,
Дзе часам, можа, ў халадку
У глыбокай шчэліне сьцяны,
Дзіця нязнанай стараны,
Туліўся голуб малады,
Каб там ня ведаці бяды?
Няхай табе благі ўжо сьвет,
Бо ты сівы, стары ўжо дзед.
І ад жаданьняў ты адвык,
Дык ці-ж бяда? Ты жыў, старык!
Ты маеш шмат чаго забыць,
Ты жыў — Я такжа мог-бы жыць!
VI.
„І ведаць пэўна хочаш ты,
Што, вольны, бачыў я тады?