Старонка:Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нымі падаткамі, але часта і рабаваліся. Палажэньне палепшылася пасьля таго, як крыжакі былі пабіты каля Грунвальду. У 1415 годзе Вітаўт улажыў з крыжакамі новую умову, у якой забясьпечыў насельніцтву Літоўска-Беларускага княства вольны пераезд і сплаў тавараў па рэках Вісьле і Нёмне. Асабліва важнае значэньне для гандлёвых зносін мела Нешаўская ўмова, якая была ўложана з крыжакамі у 1424 годзе і мела назоў: „Liber transitius" (у перакладзе на беларускую мову— „вольны транзыт"). Паводле Нешаўскае умовы, насельніцтва і гандля­ры Польшчы, Літвы, Беларусі і Жамойці атрымалі права вольнага гандлю і пераезду праз тэрыторыю крыжацкіх ордэнаў сухім або вод­ным шляхам, з абавязкам плаціць толькі старыя звычайныя мыты. У часе пераезду праз тэрыторыю крыжакоў гандляры маюць права спыняцца, выходзіць на бераг і прадаваць свае тавары[1]. Укоснае значэньне для беларускага ўвозу і вывазу мела і Таруньская згода Польшчы з крыжакамі. Паводле Таруньскае згоды, Гданск (Данцыг) адышоў да Польшчы, а па Нёмне быў забясьпечаны вольны пераезд. Гэтай згодай былі забясьпечаны маёмасьць і асоба ганд­ляра. Зьняможаны ордэн цяпер ужо не адважваўся парушаць умовы, і зносіны з Заходняй Эўропай былі забясьпечаны, што спагадна адбі­лася на гандлі і ажыўленьні беларускіх местаў, у першую чаргу, места Вільні. Распад Тэўтонскага ордэну і ўтварэньне замест яго Прускага гэрцогства не пашкодзіла беларускаму вывазу і гандлю. У 1529 годзе з гэрцогам прускім Альбэртам была адноўлена старая гандлёвая ўмова і зацьверджаны ранейшыя ўмовы гандлю.

Віленскія мяшчане ў зносінах з суседзямі атрымалі і выключныя прывілеі. У 1502 годзе вялікі князь Аляксандар, стаўшы каралём поль­скім, дараваў месту Віленскаму прывілей, паводле якога мяшчане ві­ленскія мелі права вольна і бяз выплаты мыта праяжджаць праз Польшчу як сухім, гэтак і водным шляхам, спыняцца там і гандляваць усялякімі таварамі: „(Cives Vilnenses per totum regnum Poloniae um premititur ire stare merari mercarcias exercere, quonseumque opportuanum fuerit libere et secure tam per aquam, quam per terram absque exactione et solutione Theloneorum nostrorum omni imperdimento remodo"[2].

У межах Літоўска-Беларускае дзяржавы мяшчане таксама атрымліваюць выключныя гандлёвыя прывілеі. У той час як кожнаму месту, калі надавалі Майдэборскае права, дык вызначалі, што: „окром Вильневцев ни один ауаск иного места не будет моцы мети инако купо­вати и продавати", як толькі гуртам[3]. Віленскія мяшчане маюць права гандляваць і ў розніцу ня толькі ў сябе, але і ў іншых гара­дох княства, як Трокі, Полацак, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Менск, На­ваградак[4].

У той час, як места Вільня дамагалася такіх значных экономічных прывілеяў для сваіх мяшчан, у вадносінах да гасьцей і чужых гандляроў вядзецца адваротная політыка. Мяшчане Вільні дамагаюц­ца абмежаваньня праў і прывілеяў чужаземцаў у месьце Вільні. Маючы на мэце абмежаваньне чужаземных гандляроў, вільняне дамага-

  1. Volumina legum. Przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie, od roku 1732 do roku 1782. T. I. Petersburg 1859. стар. 38-39
  2. Собрание древних грамот Вильны и др., №12. Пераклад на беларускую мову: Віленскім мяшчанам дазваляецца праз усё каралеўства Польскае ісьці, стаяць, спыняцца, гандляваць, дзе-б яны не пажадалі, вольна і бясьпечна як на вадзе, так і на сухазем'і бяз выплаты нам мыта і без усялякіх перашкод"
  3. Акты, относящиеся к истории Западной России, т. I. 1746, №165
  4. Собрание древних грамот Вильны и др., № 7.