Старонка:Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сваім уласным вырашэньні спрэчак у кожным паасобным выпадку. Гэта, фактычна, ёсьць рэкомэндацыя вызначанага спосабу дзеля вырашэньня спрэчных пытаньняў, а ня праўная абарона жыхарства, у гэтым выпадку,—мяшчанства.

Такім чынам, мяшчане прымушаны былі весьці цяжкую барацьбу з тагачаснымі ўмовамі жыцьця, каб захаваць сябе, як стан грамадзянства. Замахаў на мяшчан многа. Яны ідуць і з боку гаспадарскага ўраду, які хоча падпарадкаваць іх сваёй уладзе; на іх замахваюцца паны, князі, духавенства і шляхта, якія хочуць зрабіць іх сваімі падданымі або шляхам шлюбу здабыць мескія маёмасьці. Урэшце, і верхавіна больш заможнага мяшчанства сама імкнецца ўвайсьці ў склад шляхты і такім спосабам парушае інтарэсы ўсяго стану.

Ня гледзячы на ўсе замахі проціў мяшчан у першай палове XVI сталецьця, заўважваецца яго ўзрост. Мяшчанства ўпарта абараняе свае інтарэсы. У гэтай абароне дапамагаюць мяшчанству ня толькі мескі ўрад, які і сам блізкі да гэтых імкненьняў, але і організацыі самога мяшчанства, якія яднаюць усё мяшчанства і даюць яму магчымасьць бараніцца. Такімі організацыямі былі мядовыя брацтвы і цэхі. Самым старым брацтвам было брацтва кушняроў. Яго статут быў зацьверджаны ў 1538 годзе, але члены брацтва заявілі, што „того брацтва своего от осмидесяти лет свободне и добровольне аж до того часу уживают"[1]. Заснаваньне брацтва, такім чынам, трэба аднесьці да 1458 году. Тое, што так рана зьявілася кушнерскае брацтва, зусім зразумела, бо Вільня заўсёды была вядома сваім гандлем „косматыми скурами". Другім раньнім цэхам быў цэх злотнікаў, які існаваў у Вільні з 1495 году.[2] У першай палове XVI сталецьця цэх меў ужо значны лік сяброў, але большая частка іх былі немцы.[3] У часы Жыгімонта Ста­рога існавала ўжо брацтва панскае, або бурмістарскае і кадэцкае, а таксама брацтва Роскае[4], у часы Жыгімонта-Аўгуста быў зацьвер­джаны статут цэху магернікаў, панчошнікаў і суконьнікаў[5]. Былі, на­пэўна, і іншыя цэхі, як, напрыклад, цэхі шаўцоў, прывілей на статут якім даў Жыгімонт-Аўгуст, ганчароў, краўцоў, саладоўнікаў, столяраў і іншых; статуты іх, аднак, не захаваліся ад гэтых часоў, а толькі ёсьць болей позьнія. У XVII і XVIII сталецьцях у Вільні існавала ўжо 25 цэхаў.

Цэхі былі вытворчымі таварыствамі і організацыямі, якія ядналі мяшчан аднолькавага стану і заняткаў. Цэхі стаўлялі сабе за мэту дапамогу сваім сябром як у іх працы, гэтак і ў выпадку жыцьцёвых ліхіх гадзін. З боку свае організацыі яны былі падобны да заходняэўропейскіх цэхаў. Складаліся яны з майстроў, таварышоў і вучняў. Правадзейнымі былі, аднак, толькі майстры, хаця-ж таварышы і вучні атрымалі сваю організацыю, праўда, пазьней, якая мела сваёй мэтай абарону іх інтарэсаў супроць уціску і эксплёатацыі з боку майстроў[6].

  1. Акты, издаваемые Виленскою Комиссиею. т. Х. 1893, № 1.
  2. Ibid., №12
  3. Wilno od poczatkow jego do roku 1750. Przez J. Kraszewskiego. T. III. Wilno 1841, стар. 271
  4. Акты, издаваемые Виленскою Комиссиею, т. Х. 1893, № 1.
  5. Ibid., №17
  6. Ibid., №22