Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII. МАСТАЦКАЯ ПРОЗА СУЧАСНЫХ
МАЛАДНЯКОЎЦАЎ

За апошнія гады значна вырасла мастацкая проза Маладняка. Калі ў першы яго пэрыод на першым месцы стаяла вершаваная поэзія, дык цяпер гэта можна сказаць аб мастацкай прозе.

Прозаікаў-маладнякоўцаў таксама шмат, як і поэтаў, але спаміж іх ёсьць мацнейшыя аўтары, чым і спаміж поэтаў. І можна сказаць, што ў сучасным складзе Маладняка ёсьць мацнейшыя прозаікі, чым некаторыя прозаікі ў Узвышшы і Полымі.

Спаміж сучасных прозаікаў-маладнякоўцаў мала таварышоў, якія друкуюцца з самага пачатку існаваньня Маладняка. Усё гэта — пазьнейшы набор. І прычым асабліва плённым быў набор 1926 г.

Яшчэ да ўтварэньня Маладняка пачаў друкавацца Нікановіч (1922 г.); у Маладняку тав. Нікановіч з 1925 г.

З 1924г. друкуюцца, як апавядальнікі: Барашка, Хурсік, Ліманоўскі, Мазуркевіч.

З 1925г. друкуюцца ў мастацкай прозе: Гародня, Лявонны.

З 1926 г. — Каваль, Лынькоў, Мурашка, Траецкі, Сямашка, Ганна Базыленка. З гэтага-ж году спра-