Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трабуе дыфэрэнцыяцыі: політасьвета — да політасьветных устаноў, літаратурныя згуртаваньні — да разьвіцьця літаратуры. Гэта не выключае актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці кожнага з пісьменьнікаў, як члена профсаюзу, як удзельніка агульнага савецкага будаўніцтва праз месцы свае службы“. І яшчэ ў адным месцы комунікату ўзвышшаўцы па адрасу маладнякоўцаў кажуць: „Тварыце публіцыстыку, маладнякоўцы, калі няма здольнасьці тварыць мастацтва. Магчыма, што публіцыстыка і заменіць мастацкія творы. У даным выпадку — мы вашымі падарожнікамі ня будзем“.

Цэнтральнае бюро Маладняка, з прычыны выхаду з яго складу ўзвышшаўцаў, у сваім спэцыяльным паведамленьні пісала:

„Разьвіцьцё і пашырэньне соцыялістычнага будаўніцтва БССР, шырокае сталае разгортваньне будаўніцтва беларускае культуры пад кіраўніцтвам пролетарыяту і комуністычнае партыі, а таксама, зьвязаная з агульным экономічным і політычным разьвіцьцём, нутраная эволюцыя ў шэрагах Маладняка“, — усё гэта прывяло яго да патрэбнасьці некаторай зьмены, паглыбленьня, удасканаленьня мэтодаў працы, увяло яго ў другі пэрыод існаваньня, пачатак якога прыпадае прыблізна на час 1-га Ўсебеларускага Зьезду „Маладняка“ ў лістападзе 1925 г.

„Рост дабрабыту вёскі, узвышэньне актыўнасьці ўсіх пластоў грамадзтва, клясавае распластаваньне як у вёсцы, так і ў горадзе, — паставіла перад „Маладняком“ нямінучую пэрспэктыву дыфэрэнцыяцыі,