Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быца вытлумачаны тым мэтодам, якім тлумачыцца выхад з Маладняка узвышшаўцаў. Падзел гэты ня сьведчыць аб ідэолёгічнай вытрыманасьці прынцыпаў, пакладзеных у яго аснову — як організатарамі Узвышша, так і організатарамі Полымя. Маладнякоўцы, што ўвайшлі ў Полымя, бязумоўна, лепш зрабілі-б, каб утварылі сваё асобнае пролетарскае аб‘яднаньне або рэарганізавалі-б Маладняк так, каб ім ня было ўсім мулка. Бо вышла тое, што яны ня толькі абяскровілі на пэўны час Маладняк, але ў значнай меры вынялі душу і з саміх сябе.

Узвышшаўцы аб прычыне свайго выхаду з Маладняка, пасьля нападкаў на іх, выпусьцілі адмысны комунікат[1], з якога відаць, што думка аб стварэньні новае літаратурнае груды была ў некаторых сяброў Маладняка яшчэ вясною 1926 г., за поўгода да зьезду. Яны пішуць: „Яшчэ летась група беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў пачала прымаць захады да організацыі беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня. Конкрэтныя крокі былі ўзьняты 26 траўня 1926 году і выразіліся ў падачы двух дакладаў у адпаведныя інстанцыі“. Потым у комунікаце ёсьць такое месца: Мы заяўлялі, што грамадзкі і політасьветны ўхіл літаратуных згуртаваньняў, які быў нормальным у мінулыя гады, у кругабезе агітацыі за разьвіцьцё беларускае культуры, страціў сваю мэтазгоднасьць. Сучасны момант па-

  1. Комунікат беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня Узвышша“. („Узвышша“, № 1, 1927 г.).