Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II. ПЕРШЫ ПЭРЫОД У ЖЫЦЬЦІ МАЛАДНЯКА
(1924—1925 г.)

Першы пэрыод у жыцьці Маладняка абымае два гады, ад часу яго заснаваньня да I-га Ўсебеларускага зьезду згуртаваньня (восень 1923 г.—восень 1925 г.).

Гэты пэрыод характарызуецца організацыйнаю і масаваю працаю Маладняка, шуканьнем новых формаў творчасьці і змаганьнем за свае позыцыі ў беларускай літаратуры.

Організацыйная і масавая праца Маладняка праз увесь час былі шчыльна зьвязаны, бо праз масавую працу, у значнай меры, ішло выяўленьне новых літаратурных сіл з сялянскае і рабочае гушчы, якія ўліваліся ў шэрагі аб‘яднаньня.

Гэтаму выяўленьню і ўцягваньню ў шэрагі Маладняка новых пісьменьнікаў вельмі дапамагло організаваньне філій Маладняка, маладнякоўскіх студый пры іх і вялікага ліку літаратурных гурткоў імя Маладняка, раскіданых па ўсіх куткох Беларусі і нават за яе межамі. Некаторыя філіі організаваліся яшчэ ў 1924 г., але энэргічнае і плянавае організаваньне філій прыпадае, галоўным чынам, на вясну 1925 г., калі наладзілася больш-менш пашырэньне беларускае культуры ў далучаных у 1924 г. да