Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэньне, што гэта ёсьць маладое ў літаратуры ня ў сэнсе маладога веку сяброў Маладняка, а ў сэнсе навізны іхнага кірунку ў літаратуры. Але гэтыя спробы ня мелі належнага організацыйнага аформленьня. Памылкаю, бязумоўна, было тое, што пролетарская літаратурная організацыя, якою меў быць Маладняк, не ўцягнула ў свае шэрагі ўсіх — і маладых, і старых неорганізаваных пролетарскіх пісьменьнікаў. Тады прындып організацыі, паводле пролетарскае ідэолёгіі, быў-бы вытрыманы, і ня было-б погляду на Маладняк, як на пісьменьнікаў, якія не дарасьлі яшчэ да нейкай вышэйшай пісьменьніцкай катэгорыі. Гэта асабліва патрэбна было зрабіць пры тых няшырокіх межах, у якіх знаходзілася тагочаснае беларускае літаратурнае жыцьцё, і пры адсутнасьці такіх спрэчак за форму, якія яе дапушчалі-б у організацыю старога пролетарскага пісьменьніка. Памылка гэта была ня столькі з боку маладых, колькі з боку старэйшых пісьменьнікаў пролетарскае ідэолёгіі, якія не ацанілі належна факту організацыі Маладняка і тых пэрспэктыў У беларускай літаратуры, што гэтым фактам вызначаліся і распачыналіся.

Погляд на Маладняк, як на організацыю маладых, у сэнсе маладога веку, пісьменьнікаў, меў потым пэўнае адмоўнае значэньне ў справе выхаду з яго блізка ўсіх „старых“ сяброў і ў справе тэй ідэолёгічнай нявытрыманасьці, якая наглядаецца ў сучасным падзеле беларускіх пісьменьнікаў на Маладняк, Узвышша і Полымя.