Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адсунуць у вачох чытача аўторытэт старых у бок з свае дарогі, калі яны не адваююць і ня зоймуць у літаратуры сваё асобнае месца, калі яны ня згуртуюцца ў свой асобны, моцна організаваны і яскрава выяўлены колектыў.

І вось 28 лістапада 1923 г. ў Менску, у клюбе КІМ‘у, сабралася шэсьць маладых беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў: Александровіч, Бабарэка, Вольны, Дудар, Пушча і Чарот і „пры сьвятле агаркаў сьвечкі“, як кажа адзін з гэтых таварышоў[1], утварылі літаратурнае аб‘яднаньне Маладняк. Потым да іх далучаюцца ўсё новыя і новыя маладыя поэты і пісьменьнікі: Трус, Якімовіч, Падабед, Пфляумбаум, Чарнушэвіч, Чорны ды інш. Не рабілі маладнякоўцы перашкод уступаць у Маладняк і старэйшым пісьменьнікам, і нейкі час у склад Маладняка ўваходзіў Бядуля, праз доўгі час былі ў ім Гурло і Галубок, а цяпер у склад Маладняка ўваходзіць стары нашанівец Янук Журба (Івашын). Але старэйшыя ня выконвалі там хоць троху кіраўнічай або наогул дзейнай ролі, — гэтая роля належала выключна маладому літаратурнаму пакаленьню, што прышло ў беларускую літаратуру ўжо пасьля Кастрычніка. І так сталася, што Маладняк зрабіўся організацыяй выключна маладых пісьменьнікаў, так сказаць — зрабіўся комсамолам у літаратуры. Былі потым некаторыя спробы надаваць назьве „Маладняк“ тое зна-

  1. Гл. „Бюлетэнь 1-га Ўсебеларускага Зьезду Маладняка“, М., 1926 г., стар. 39.