Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у агітках. Творчасьць іхняя гэтым часам не магла належна разьвівацца і з тэй прычыны, што ня было яшчэ беларусізацыі.

Беларусізацыя, і то спачатку вельмі павольная і вузкая, распачынаецца ў Савецкай Беларусі толькі з 1921 г. І толькі тады Цішка Гартны, Міхась Чарот і цэлы шэраг маладых беларускіх пісьменьнікаў пролетарскае ідэолёгіі маюць магчымасьць рэалізаваць сваю мастацкую творчасьць у тэй ці іншай меры.

Цяпер беларуская літаратура павінна была даць малюнак героічнага змаганьня рабочых і сялян за сваё вызваленьне, малюнак ніколі нябачанае ў гісторыі чалавецтва перамогі пролетарыяту над ворагам, яна павінна была паказаць, якімі шляхамі ідуць працоўныя масы ў краіне Саветаў да соцыялістычнага будаўніцтва, да новага жыцьця, яна павінна была выявіць напружанасьць пролетарскае ідэолёгіі і ў саміх аўтараў.

Пісьменьнікі-нашаўніўцы, яшчэ вельмі шчыльна зьвязаныя з сваімі даўнейшымі традыцыямі, цяпер або перажывалі крызіс, або дапісвалі свае даўнейшыя творы, або пісалі ўжо як савецкія пісьменьнікі, ды ўсё-ж не маглі належна падыйсьці да выконваньня пастаўленае перад імі задачы.

Тады маладыя пачынаюць разумець, што, з аднаго боку, старым наогул цяжка даць тое, што патрэбна чытачу новае эпохі, што даць гэта ў належнай меры могуць толькі яны, маладыя, народжаныя ў літаратуры гэтаю эпохаю, і што, з другога боку, ім таксама цяжка гэта будзе зрабіць, калі яны не