Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I. УТВАРЭНЬНЕ МАЛАДНЯКА (1923 г.)

Пэўныя элемэнты пролетарскае ідэолёгіі спатыкаюцца ў некаторых беларускіх пісьменьнікаў яшчэ ў нашаніўсхую пару. Першае месца ў гэтым кірунку займала Цётка (Алёізія Пашкевіч), аб чым сьведчаць яе рэволюцыйныя вершы, абразок „Прысяга“ і інш. Было гэтае набліжэньне да пролетарскіх мотываў часам і ў творчасьці Купалы, Алеся Гаруна і ў творчасьці менш вядомых аўтараў-нашаніўцаў. Яшчэ далей пашоў быў тады ў пролетарскіх настроях Цішка Гартны, даўшы ў сваім зборніку „Pieśni“ (1913 г.) некалькі вершаў з перажываньнямі беднага беларускага местачковага рамесьніка.

Але толькі пасьля Кастрычнікавае рэволюцыі зьявіліся тыя ўмовы, якія павінны былі прывесьці беларускую літаратуру на пролетарскі шлях. І якраз Цішка Гартны, у сакавіку 1918 г., робіцца рэдактарам першае беларускае бальшавіцкае газэты „Дзяньніца“ (у Ленінградзе) і на яе старонках зьмяшчае свае вершы, у якіх славіць Кастрычнікавую рэволюцыю. Тымчасам, на працягу 1918-1920 г. г. беларускія пісьменьнікі пролетарскае ідэолёгіі ўсе свае сілы аддавалі на політычнае змаганьне — і мастацкую творчасьць сваю рэалізавалі, галоўным чынам,