Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

творы украінскіх пісьменьнікаў. Каб зрабіць гэтыя кніжкі масавымі і па цане даступнымі для дзяцей, выдавецтва Украіны пускаюць белетрыстычную бібліотэчку тыражом у 30.000 экзэмпляраў. Калі будуць выкарыстаны творы украінскіх пісьменьнікаў, яны начнуць перакладаць і прыстасоўваць для дзяцей лепшыя творы сучасных пролетарскіх пісьменьнікаў іншых народаў.

Гэткім-жа шляхам павінна пайсьці і нашае выдавецтва. Нашы дашкольныя ўстановы часта карыстаюцца літаратурнымі сурогатамі, бо ня маюць добра ўложаных зборнікаў мастацкай прозы і вершаў. Школьнікі таксама жывуць „на галодным пайку“ з тых вершыкаў і кароткіх мастацкіх урыўкаў, якія рэдка страчаюцца ў кольных чытанках. Далей так не павінна быць. Дамо нашым дзецям мастацкае слова шырокай рукой, каб яны адчулі хараство роднае мовы і разам з мастацкімі вобразамі больш глыбока ўвабралі ў сябе тыя грамадзкія і політычныя ідэі, якімі насычана сучасная пролетарская літаратура.

Ёсьць і яшчэ галіны, па якіх мала ці няма дзіцячых кніжак, але спынімся пакуль што на дзіцячай літаратуры краязнаўчага характару.

Краязнаўства, як вядома, пашыралася на ўсю нашу грамадзкую і культурную працу. Краязнаўчы ўхіл ў школьнай навучальнай програме займае сягоньня вялікае месца. Аднак-жа пазашкольнай літаратуры з краязнаўчым зьместам амаль зусім няма. Тое, што ёсьць, — гэта выключна перакладная літаратура пра краі надта далёкія, аб якіх школьніку можна было-б даведацца крыху пазьней, пасьля азнаямленьня з сваім краем ды з краінамі Савецкага Саюзу.

На беларускай мове ёсьць некалькі дзіцячых кніжак, па якіх наш школьнік пазнаёміцца з некаторымі мясцовасьцямі Афрыкі, з флёрай і фаўнай гэтых мясцовасьцяй. Ёсьць кніжкі пра паўднёвую Амэрыку, пра выспу Суматра, паўночную Амэрыку, пра Індыю, пра паўночны і паўднёвы полюсы і г. д.

Ёсьць пра Азію, Туркестан, Алтай, сібірскую тайгу, пра самаедаў ды памораў. Але пра БССР няма аніводнае дзіцячае кніжкі з краязнаўчым зьместам. Гэта ёсьць хіба ў нашай працы і аб гэтым трэба біць трывогу, каб у самыя бліжэйшыя часы запоўніць гэты пропуск у дзіцячай літаратуры.

Трэба выпусьціць дзіцячую краязнаўчую бібліотэчку часткаю даведачнага, навукова-культурнага характару і часткаю белетрыстычна-краязнаўчага. І ў першую чаргу — кніжкі эконом-географічнага зьместу, улічваючы школьныя комплексы („БССР“, „наш раён“, „наш горад“) і прадметы экономічнай географіі БССР і СССР.

У форме навукова-популярных нарысаў і ў форме жывых белетрыстычных апавяданьняў трэба пазнаёміць маленькіх чытачоў з нашым краем, з яго кліматам, з воднымі басэйнамі (рэкі, вазёры, водныя каналы) расьліннасьцю (лясы, лекавыя расьліны), фаунай беларускіх лясоў, палёў, балот і рэк, з карыснымі выкапнямі (торп, крэйда, вапна). Даючы