Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І вось затым
Зусім ня праў ты,
Што верыш мэце тэй пустой.

Што адказаць я мог на гэта?
Кіпела сэрца, як вулкан,
І вера ў сьвет,
Ў прасторы сьвету
Мне гаварыла: быць поэтай —
Ня значыць жыць
Ў разгары ран.
Я слухаў гул людзкіх жаданьняў,
Я кветкі рваў,
Я браў вянкі…
І я пашоў ў тумане п‘яным,
Ад сэрцу любых,
Дарагіх
Туды, дзе бачыў сьвет пазнаньня
І сьветлай долі берагі.

2. Нашы сьцежкі

Разыйшліся дзьве дарогі,
Разышліся ў даль.
Ўсталі хмары
Крутарогі,
Загуло разводзьдзе хваль.
Па дарогах тых,
Ды сьцежках,
Дзе туман, ды пыл
Залатыя ружы ўсьмешак
Не адзін там сэрцам піў.

Не адзін адходзіў
З помстай
Ў золата дарог.
К новым дням,
Жыцьцю,
Знаёмствам,
К новай долі на парог…
І браты па тых дарогах,
Пад вятровы вой
І я праходзіў тэй дарогай,
Я сэрца нёс ахвярам дня.