Гэта старонка не была вычытаная
∗
Бродзіць восень па дуброве,
Бродзіць восень па лагчыне,
Жоўтым пылам
Расьсявае
Цьвет самотнасьці вакол…
Дарагая прытуліся!..
Шчасьце раз пазнаць магчыма…
Што жыве — то памірае:
Гэта вечнасьці закон.
1927 г.
Менск.
|}