вацца, ён прымаў халодны душ і хвілін дваццаць у сваёй спальні займаўся швэдзкай гімнастыкай. Ён вельмі добра езьдзіў на вэлёсыпэдзе, сам кіраваў сваёй машынаю, вельмі любіў язду на маторнай лодцы ў адчыненае мора. Не адмаўляўся ён і ад гульні ў футбол, калі для гэтага на яго прыемнай дачы ў Ніццэ зьбіралася належная капэля.
— У здаровым целе, здаровы дух! — любіў ён паўтараць вядомую старадаўную рымскую прыказку.
І сапраўды мусье Фурн‘еру ніякім чынам нельга было даць пяцьдзесят год. Здаровы, чырвонашчокі, выпешчаны і фізычна дужы — ён выглядаў куды маладзейшым за гэта.
І вось раніцаю, адаслаўшы дадому матарыстага, мусье Фурн‘ер з сваёю жонкаю і васьмігадоваю дачкою Джэньні выехаў на сваёй лодцы ў мора. Ён сам кіраваў маторам, пасадзіўшы сваю жонку за старно. Ён трымаў напрамак на бачны ў воддалі буралом палаца Іфа.
— Ці ня лепей усё-ж такі ўзяць з сабою і матарыстага? — асьцярожна прапанавала свайму нарачонаму жонка. — Ці мала што можа здарыцца.
— Глупства, — адказаў ён. — Сёньня добрае надвор‘е, а таму — прысутнасьць матарыстага на лодцы будзе толькі шкодзіць мець нам асалоду марской прыроды. І без яго абойдземся!
Мадам Фурн‘ер больш не супярэчыла, хоць у сваіх адчуваньнях і ня была згодна з думкаю свайго нарачонага.
Была чыстая радасная раніца. Мора было ціхае і спакойнае. Маторная лодка Фурн‘ера плыла па яго люстэрнаму паверху, роўнамерна расьсякаючы сваім вострым носам хвалі.
Самы найлепшы настрой панаваў на барту маторнае лодкі. Васьмігадовая дзяўчынка Джэньні, плёхаючы ручкамі ў салонай вадзе, весела распытвала сваю матку аб палацы Іфа, яшчэ і яшчэ раз патрабуючы адшукаць ёй гісторыю невядомага загадкавага графа Монтэ Крысто. Сам міліянэр, пакурваючы гаванскую цыгару, цешыўся распасьцёртаю перад ім панарамаю. Ён будаваў у галаве пляны далёкага вандраваньня на ўсход, куды яго звалі ўсё больш і больш пашыраныя справы, куды вабіла яго, яго дапытлівая, крыху авантурная натура.
Да гэтага вандраваньня ўжо ўсё было падрыхтавана. Былі нават куплены білеты на адыходзячы ў Александрыю карабель. Былі дадзены апошнія распараджэньні галоўнаму інжынэру Дэфрансу, які павінен быў заменяць у Марсэлі Фурн‘ера на час досыць доўгае адсутнасьні апошняга. А мора, спакойнае і аздобленае ўсьміхалася яму насутрэч. Жыцьцё пачалося такім лёгкім і радасным. Нішто не дакляроўвала навальніцы і непагоды.
Але вось там, нейдзе на кругавідзе зьявіліся сярдзітыя чорныя хмары. Вецер чуць прыкметны раніцою пачаў не на жарты мацнець. Мора неяк раптоўна пакрывалася з кожнаю хвілінаю ўсё больш і больш, вырастаючымі ў вышыню хвалямі. Маторную лодку Фурн‘ера пачало моцна